“Маленькія артысты”
05.04.2019 г.

Выхаванцы санаторнай старэйшай групы "Б" дзяржаўнай установы адукацыі “Санаторны яслі-сад № 36 г.Магілева” падрыхтавалі і паказалі казку "Каза-Манюка". Маленькія артысты выступалі на беларускай мове і вельмі хваляваліся.

Прымая удзел у тэатралізаваных паказах для выхаванцаў установы дзеці вучацца не саромецца выступаць перад вялікай аўдыторыяй, спрабуюць свае сілы ў прамоўніцкім мастацтве. Гэты вопыт карысны як артыстам, так і гледачам.

Усім гледачам вельмі спадабалася сачыць за героямі, яны перажывалі за Зайчыка і зусім не спалохаліся, калі з'явіліся Воўк і Мядзведзь, таму што яны апынуліся добрымі, але баязлівымі. Мацней за ўсіх апладзіравалі выхаванцы першых малодшых груп, якіяўпершыню апынуліся на такім паказе.

Вялікі дзякуй усім выканаўцам і памочнікам, хто падрыхтаваў гэта свята для выхаванцаў дашкольнай установы.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Афоніна Т.Д.











Последнее обновление ( 05.04.2019 г. )