Маленькія беларусы
05.04.2019 г.

Авалоданне выхаванцамі беларускай мовай з’яўляецца адным з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх у 2018/2019 навучальным годзе на базе  дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад№ 79 г. Магілёва” сфарміравана малодшая група (2-3 г.ж.), у якой сёння  16  выхаванцаў.

У групе з беларускай мовай навучання адукацыйны працесс арганізаваны на беларускай мове згодна з нарматыўнымі прававымі актамі ў сферы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляецца ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. 

Праца з дзецьмі арганізуецца такім чынам, каб засваенне беларускай мовы адбывалася як у паўсядзённых зносінах (пачынаючы з прыходу дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі), так і ў ходзе спецыяльна арганізаванага навучання. 

Дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме адбываецца ў час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, увядзення ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове.

Абавязковай умовай авалодвання выхаванцамі беларускім маўленнем, далучэння да родных вытокаў з’яўляецца стварэнне беларускамоўнага асяроддзя. З гэтай мэтай ў групе створаны куток дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У кніжным кутку размешчаны дзіцячыя творы беларускіх аўтараў, аудыёзапісы твораў беларускага фальклору.

Фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца.













Последнее обновление ( 05.04.2019 г. )