Гасцёўня “І песню родную люблю я”
16.12.2019 г.

12 снежня 2019 года для вучняў 6-х класаў прайшла гасцёўня “І песню родную люблю я”. Вучні паглыбілі веды пра традыцыі святкавання Калядаў беларусамі. Прынялі ўдзел у калядных гульнях.Падрыхтавалі выразнае чытанне народных песень, што выконваліся ў час свята. Прагучалі песні: “Ці дома, сам пан гаспадар?”, “А Калядачкі, а хадзіце к нам ”, “Добры вечар, шчодры вечар…” і іншыя.

Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню цікавасці да беларускіх народных песень, усведамленню ролі гэтага жанру вуснай народнай творчасці для развіцця беларускай культуры.

Настаўнік  Буймістрава Ж.Г.






Последнее обновление ( 16.12.2019 г. )