Родная мова – тое, што нас яднае
20.12.2019 г.

Педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №13 г. Магілева” з мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы выкарыстоўваюць розныя формы работы з бацькамі. 18 снежня 2019 года ва ўстанове дашкольнай адукацыі адбылася сумесная сустрэча дзяцей старшай групы, іх бацькоў і педагогаў у рамках правядзення “Тыдня беларускай мовы”. 

Задача педагогаў знайсці цікавыя метады і прыёмы далучэння дзяцей і бацькоў да культуры, традыцый, да беларускай мовы. Выхавацель дашкольнай адукацыі Другакова А. М. і кіраўнік фізічнага выхавання Такмянінава В.І.  арганізавалі і правялі сумесную сустрэчу з бацькамі выхаванцаў у спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характаразаваць, як руска – беларускае “роднаснае двухмоўе”. Для фарміравання каштоўнасных адносін да роднай мовы, развіцця станоўчых зносін бацькоў і выхаванцаў да беларускай мовы, педагогі вялі размову на рускай і беларускай мове. Прагляд гульнявога комплекса “Гуляем і родную мову вывучаем”, відэароліка “Легенды Грэбянёва”, правядзенне віктарыны “Смак беларускай мовы” і сумеснай гульні “Пляценне” дазволіў удзельнікам сустрэчы прыйсці да высновы, што беларуская мова па праву з’яўляецца важнай часткай белорускай культуры і  традыцый. 

Добры настрой, усмешкі, падзякі, жаданне бацькоў і дзяцей размаўляць на роднай мове, згода часцей праводзіцьтак карысна сумесны час спаўна адпавядаў тэме мерапрыемства:  “Родная мова - тое, што нас яднае!”. 

Кіраўнік фізічнага выхавання Такмянінава В.І.,

выхавацель дашкольнай адукацыі Другакова А. М.










Последнее обновление ( 20.12.2019 г. )