Турнір знаўцаў народнай мудрасці “Народ скажа як звяжа”
27.12.2019 г.

19.12.2019 г. у рамках папулярызацыі беларускай мовы ў пятым класе адбыўся турнір знаўцаў народнай мудрасці “Народ скажа як звяжа” Дзеці пашырылі ўяўленне пра вусную народную творчасць. На прыпынку “Лінгвістычны” яны складалі прыказкі, падбіралі эквіваленты-адпаведнікі беларускіх выслоўяў, расшыфравалі пажаданні Кузьмы Чорнага на прыпынку “Літаратурны”. Весела адгадвалі загадкі, успаміналі герояў казак на прыпынку “Не памыліся”. Вучні зацікавіліся гісторыяй і культурай свайго народа.

Настаўнік Глушакова Н.А.




Последнее обновление ( 27.12.2019 г. )