Берагучы традыцыі, творым будучыню
30.01.2020 г.

На нашай зямлі галоўным зімовым святам здаўна былі Каляды. Раней дадзенае свята сімвалізавала пачатак новага года: і сельскагаспадарчага, і сонечнага. Святкаваць Каляды беларускі народ пачынаў з 6 студзеня і сканчаў 19 студзеня (па новым календары). Да Каляд, як і да шматлікіх іншых святах, рыхтаваліся загадзя.

Вось і ў нашай ДУА “Яслі-сад №104 г.Магілева” адбылося фальклорнае свята “Прыйшла Каляда”. Калядка – гэта маленькая песенька ў якой жадаюць дабра, здароўя, багацця ўвесь наступны год. Гаспадары частуюць калядоўшчыкаў і таксама жадаюць моцнага здароўя. Нашы Калядкі былі насычаны казачнай атмасферай, вяселымі песнямі, карагодамі, беларускімі гульнямі. 

Свята не толькі дало магчымасць ўсім дзеткам дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, а самім адчуць ўсе хараство народных святаў і гульняў. Дзецям і дарослым вельмі спадабалася гэта вяселае свята. Ўсе актыўна прымалі ў ім ўдзел: спявалі калядкі, каб прагнаць нячыстую сілу, з цікавасцю дзельнічалі ў гульнях, частавалі гасцей. Такія святы спрыяюць выхаванню патрыятычных пачуццяў да роднай мовы, яе культурнага культурнага асяроддзя.

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

Ніна Васільеўна Фокичева






Последнее обновление ( 30.01.2020 г. )