Урок-гульня
17.02.2020 г.

Вучні 6-х класаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г.Магілёва» 13.02.2020г  наведалі абласную бібліятэку, дзе для іх было падрыхтавана цікавае мерапрыемства «Чараўнік роднага слова», прысвечанае 85 - годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Рыгора Барадуліна.

Загадчык аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры Багданава Н.М. правяла  экскурсію па бібліятэцы, бо вучні прыйшлі да іх упершыню.

Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прызентацыяй, з якой вучні даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, пазнаёміліся са зборнікамі яго твораў для дзяцей, адгадвалі Рыгоркавы загадкі, узнаўлялі змест прыказак і прымавак і з задавальненнем атрымоўвалі салодкія прызы-пачастункі...

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Паборцава Г.Г.










Последнее обновление ( 17.02.2020 г. )