Размаўляй па-беларуску
19.02.2020 г.

18 лютага 2020г. у дзяржаўнай установе дадатковай адукацыi “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магiлёва” прайшоў гарадскі квіз “Размаўляй па-беларуску”, прысвечаны тыдню роднай мовы. Удзельнікам было прапанавана адгадаць знакамiтых дзеячаў культуры i спорту па дзіцячаму фотаздымку, перакласці цікавыя складаныя словы з рускай мовы, пачытаць вершы сучасных паэтаў, а таксама разам выканаць песні вядомых беларускіх выканаўцаў. Мерапрыемства прайшло на хвалях пазітыву і выдатнага настрою. Перамогу атрымалi  навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 18 г. Магiлёва»

Самусенка М.А., культарганизарар ДУДА “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магiлёва






Последнее обновление ( 19.02.2020 г. )