Дакранаючыся да вытокаў беларускай культуры
01.10.2020 г.

Педагагічныя работнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 13 г. Магілёва” актыўна далучаюць выхаванцаў да нацыянальных традыцый і культуры беларускага народа. У рамках правядзення тэматычнага тыдня беларускіх традыцый выхаванцы старшай  групы “А” прынялі ўдзел у забаве “Музычная скарбонка”.  Дзеці з задавальненнем  слухалі музыку беларускіх аўтараў, ігралі на музычных інструментах, выконвалі беларускія народныя песні, і чарговы раз дакрануліся да  музычнага мастацтва нашай  Радзімы.

Музычны кіраўнік Святлана Ермалаева






Последнее обновление ( 01.10.2020 г. )