Беларускамоўныя классы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»
08.10.2020 г.

У 2020/2021 навучальным годзе зноў адкрыўся 1 клас з беларускай мовай навучання і працягваюць работу трэці і пяты класы з беларускай мовай навучання. У 1 “Г” клас прыйшлі 6 дзяўчынак і адзін хлопчык.

У 3”Г” класе займаюцца восем навучэнцаў: чатыры дзяўчынкі і чатыры хлопчыкі  Вучні сябруюць паміж сабой, вучацца размаўляць і разважаць па-беларуску, упэўнена ўзнімаюцца папрыступках ведаў. Разам наведваюць факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы», з задавальненнем займаюцца ў гуртках. Першакласнікам ёсць з каго  браць прыклад- з вучняў V беларускамоўнага класа, у якім займаюцца чатыры дзяўчынкі  і адзін хлопчык. Усе вучацца паспяхова, а галоўнае – з радасцю і цікавасцю. Разам з вучнямі трэццяга беларускамоўнага класа першакласнікі ўдзельнічаюць у пазакласных мерапрыемствах, наведваюць музеі і выставы горада.  Яны заўсёды ў цэнтры ўвагі на ўсіх пазакласных і пазашкольных мерапрыемствах.  

Вялікая цікавасць давывучэння беларускай мовы, атрымання ведаў ізасваення новых спосабаў дзеяння, жаданне вучыцца робяць вучняў шчаслівымі іжыццярадаснымі.

Спадзяюся, што колькасць жадаючых вывучаць беларускую мову больш дасканала,  штогод будзе павялічвацца. Сардэчна запрашаем!

Па пытаннях навучання дзяцей у класах з беларускай мовай навучання 

(I , III і V клас.)  звяртацца патэлефонах: 24-50-15, 24-52-61.

Марушэнка С.І.,
намеснік дырэктара павучэбнай рабоце
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»






Последнее обновление ( 08.10.2020 г. )