Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow "Прыйшлi Калядкi - зiмовыя святкi!"
"Прыйшлi Калядкi - зiмовыя святкi!" Печать E-mail
17.01.2020 г.

Каляды - гэта народнае зімовае свята нашых продкаў. Гэта выдатны спосаб зрабіць святочны час яркім і запамінальным. Свята выхоўвае цікавасць  да беларускіх народных трыдыцый і абрадаў, пачуцце  любові да роднага  краю і гонару за яго.

16 студзеня музычная зала была стылізавана пад беларускую хату: упрыгожанасаматканымi дыванамi, ручнiкамi, святочным столам з муляжамі калядных страў.У госці прыходзілі калядаўшчыкі: Музыка, Песеннік, Каза, Мядзведзь. Яны спявалі песні з віншаваннямі і пажаданнямі дабрабыту і шчасця гаспадарам, лагодна жартавалі з вахаванцамі і бацькамі, а шчодрыя гаспадары абдорвалі іх рознымі прысмакамі. У калядны вечар цуды дзеюцца для тых, хто шчодры ды ласкавы.

Здаўнiх часоўлюдзi верылi– як пачнеш год і сутрэнеш Калядкі -  такi пражывеш! Таму ўсе спявалі, танцавалі, весяліліся, частавалі адзін аднаго. Хай шчасце наш край не мiнае!

Музычны кіраўнік Круталевіч І.М.

ДУА” Яслі-сад №32 г. Магілеў”






Последнее обновление ( 17.01.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев