Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэкі горада падрыхтавалі шэраг разнастайных мерапрыемстваў і запрашаюць усіх прыняць удзел у літаратурным куфэрку «Як ты дорага мне, мая родная мова!».
Адкрыюць святочны дзень інтэрактыўныя пляцоўкі «#МоваВеды» ва ўсіх бібліятэках сістэмы з вялікай колькасцю цікавых і захапляльных заданняў. Наведвальнiкаў чакаюць беларускія гульні, інтэрактыўныя віктарыны, квэсты, турніры.
Таксама можна стаць удзельнікамі літаратурнай крыніцы «Ад слова да мовы». Так, пасбаборнічаць у моўным слэме «Гучы, родная мова!» можна будзе ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 9 (вул. Крупскай, 184); адзначыць юбілей Р. Барадуліна запрашае дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна, дзе пройдзе паэтычны ўспамін «Шчаслівай зоркі самародак» (пр-т Пушкінскі, 36); гасцёўня «Родная мова — модная мова!» адкрые свае дзверы ў бібліятэцы-філіале № 4 імя М. Лермантава (вул. Народнага Апалчэння, 4) і інш.
У 17.30 цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса (вул. Першамайская, 30) запрашае на прэзентацыю выставы ў вокнах «Сцежкамі роднай мовы» магілёўскага фотамастака Анастасіі Багамазавай.
Таксама на працягу дня ў сацыяльных сетках будзе праходзіць чэлендж «#РазмаўляйПрыгожа» з чытаннем урыўкаў з твораў пiсьменнiкаў-юбіляраў, якія зрабілі вялікі ўклад у беларускую культуру.
У гэты дзень усе жадаючыя змогуць праверыць свае веды па беларускай мове у анлайн-дыктоўцы «Моўны код», якая будзе размешчана на ютуб-канале ўстановы «Библиотеки Могилева».
Ну і, вядома, усім неабыякавым да літаратуры арганiзатары прапануюць пазнаёміцца с аглядам навінак «10 кніг, якія варта прачытаць».
Рэд.
|