У Магілёве плануюць зрабіць іннавацыйнае для Беларусі прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне |
|
|
19.05.2014 г. |
Сучасны хірургічны корпус амаль на 200 месцаў уступіць у строй у наступным месяцы. На яго адкрыццё ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу запрасілі прэзідэнта Беларусі. Дарэчы, на напаўненне корпуса Міністэрства аховы здароўя краіны толькі ў гэтым годзе накіроўвае каля 24-26 мільярдаў рублёў, піша газета "Звязда".
Пачатак працы перадавога ў любым сэнсе корпуса дасць магчымасць выйсці на новы ўзровень медабслугоўвання. Пакуль дзеці знаходзяцца ў розных "дарослых" бальніцах Магілёва. Калісьці такая сістэма лячэння лічылася правільнай, але цяпер, калі з'явіліся новыя патрабаванні і новыя тэхналогіі, яна зжыла сябе.
У аперацыйным блоке хірургічнага корпуса - 5 пакояў. У адным з іх - лазернае афтальмалагічнае абсталяванне, якое дазволіць рабіць немаўлятам складаныя аперацыі на сятчатцы вока. Раней яны выконваліся толькі ў сталіцы. Перааснашчэнне дасць магчымасць працаваць на сусветным узроўні. Нядаўна купілі электрамеханічны інструментарый для траўматалогіі і артапедыі, прызначаны менавіта для дзяцей. Медперсанал валодае ўсімі неабходнымі ведамі для працы з новым высокатэхналагічным абсталяваннем. | Фото: mycity.by |
Ёсць задумка стварыць пры хірургічным корпусе прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне. — Яно будзе займацца не толькі афармленнем і шпіталізацыяй пацыентаў, але і аказваць неадкладную медыцынскую дапамогу, — падкрэслівае Ігар Каско. — У залежнасці ад вынікаў дыягностыкі будзе прымацца рашэнне, як лячыць пацыента — у стацыянары ці амбулаторна. Па такой схеме працуе ўвесь свет. Усе глядзелі па тэлевізары серыял пра доктара Хауса. Там, у прынцыпе, нічога не выдумана, усё зроблена так, як і павінна быць. Аналагічных аддзяленняў сёння ў Беларусі няма. Нешта падобнае створана толькі ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску.
tut.by |