Менавіта пад такім дэвізам з 26 студзеня па 2 лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Гэта мерапрыемства даўно стала традыцыйным і праводзіцца з мэтай актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці і актыўнасці вучняў праз розныя формы вучэбнай і пазакласнай работы, развіцця творчых здольнасцей, фарміравання навыкаў зносін, умення працаваць ў калектыве.
Старт тыдню дала агульнашкольная акцыя “Роднай мовы салодкія словы”, падчас якой кожны жадаючы мог атрымаць салодкі падарунак – цукерку за складзены з кампанентаў фразеалагізм ці афарызм. Такія масавыя мерапрыемствы садзейнічаюць, у першуью чаргу, папулярызацыі роднай мовы сярод настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.
Акрамя гэтага, для вучняў рознага ўзросту былі праведзены разнастайныя конкурсы:конкурс ілюстрацый”Мой любімы твор на беларускай мове”(5-6 класы), конкурс выразнага чытання вершаў беларускіх паэтаў (6 класы), музычны конкурс “Беларускія прыпеўкі”(7 класы), конкурс праектаў “Нашы юбіляры”(9-11 класы). Пераможцы атрымалі ўзнагароды. Няхай нават і нязначны пакуль поспех у конкурсе дапаможа нашым вучням адчуць упэўненасць у сваіх сілах і падштурхне іх да больш глыбокага вывучэння роднай мовы і культурнай спадчыны беларусаў.
Вучні старэйшых класаў арганізавалі і правялі вучнёўскую літаратурную канферэнцыю “М.Стральцоў:жыццё і творчасць”, прысвечаную юбіляру года. Такія мерапрыемствы рыхтуюць вучняў да публічных выступленняў, развіваюць іх аратарскае майстэрства, уменне весці дыскусію.Завяршыўся тыдзень беларускай мовы агульнашкольнай дыктоўкай па творах М.Стральцова. Права пісаць дыктоўку побач з настаўнікамі і бацькамі падкрэслівае важнасць і значнасць падобных мерапрыемстваў.
Тыдзень скончыўся, але цікавасць і павага да роднай мовы застанецца ў сэрцах маленькіх беларусаў. І гэта цудоўна!
Шаблоўская Н.Ф.,
кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа №17 г. Магілёва” |