Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow На старце адкрыццяў
На старце адкрыццяў Печать E-mail
08.02.2017 г.

На старце адкрыццяўУ студзенi 2017 у дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 3 г.Магілёва» выхаванцаў старэйшых груп знаёмілі з цікавай і вельмі важнай для краіны прафесіяй — прафесіяй навукоўца. У пачатку Года навукі дзецi даведаліся, чаму праца вучоных з’яўляецца такой каштоўнай для кожнага з нас, даведаліся, у якіх сферах працуюць навукоўцы. Аб дасягненнях беларускай навукі дзяцей пазнаёмілі на роднай беларускай мове.

У дзяцей была магчымасць паглядзець у тэлескоп на зоркі (позні світанак і чыстае, марознае студзеньскае неба гэтаму спрыялі). Касмічныя далі, у якіх працуе наш, беларускі спадарожнік, сталі крыху бліжэйшымi. А таксама зазірнулі ў мінулае, пазнаёміўшыся з яго артэфактамі. Дашкольную ўстанову наведалі работнікі краязнаўчага музея з цікавай экспазіцыяй на тэму археалогii. Аказваецца, што навука аб мінулым так бывае неабходна ў сучасным!

Абудзіць у дзяцей жывую цікавасць да навакольнага свету, імкненне пазнаваць яго і даследаваць — важная задача для дарослых. З гэтага і пачынаецца шлях у навуку.

Намеснiк загадчыка
па асноунай дзейнасцi Н.I.Шабуня

На старце адкрыццяў

На старце адкрыццяў

На старце адкрыццяў
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев