Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow «ГУЧЫ РОДНАЯ МОВА!»
«ГУЧЫ РОДНАЯ МОВА!» Печать E-mail
28.02.2017 г.

«ГУЧЫ   РОДНАЯ  МОВА!»Якая прыгожая, міла¬гучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі.

Пачуць беларускую мову сёння не так проста, таму задача педагогаў — даць магчымасць маленькім грамадзянам дакрануцца ды вытокаў мовы дзядоў.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 4 г. Магілёва» прайшоў тыдзень пад назвай «Тыдзень роднай мовы!»
У рамках тыдня былі праведзены адкрытыя заняткі і розныя мерапрыемствы.

Дзеці сталі ўдзельнікамі: славеснай гульні «Я беларус і гэтым ганаруся», гульні — віктарыны «Беларусь — мая краіна », «Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны», чыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія гульні.

Усе мерапрыемствы прайшлі на высокім метадычным ўзроўні з выкарыстаннем інфармацыйных педагагічных тэхналогій.

Выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый, даведаліся шмат цікавага. Правядзенне такіх заняткаў спрыяе павышэнню цікавасці дзяцей да нацыянальнай культуры, выхоўвае ў дзяцей любоў і павагу да роднай мовы, да сваёй краіны.

Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Н.Ю.Карпекіна

«ГУЧЫ   РОДНАЯ  МОВА!»

«ГУЧЫ   РОДНАЯ  МОВА!»

«ГУЧЫ   РОДНАЯ  МОВА!»

«ГУЧЫ   РОДНАЯ  МОВА!»

«ГУЧЫ   РОДНАЯ  МОВА!»
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев