Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Работа в округе arrow У Туркменістане вельмі паважліва ставяцца да нашай краіны
У Туркменістане вельмі паважліва ставяцца да нашай краіны Печать E-mail
04.04.2017 г.

Петрашова О.В. Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. Паўтара месяца таму дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга ПЕТРАШОВА ў складзе дэлегацыі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ўдзельнічала ў міжнародным назіранні за выбарамі прэзідэнтаТуркменістана і падзяліласяса «Звяздой» сваімі думкамі пра гэту краіну.

Вольга Петрашова мела магчымасць што дзённа гутарыць з насельніцтвамТуркменістана. «Мы бачылі і адчувалі бязмежную павагу да нашай краіны, да беларусаў, да нашых дасягненняў і вынікаў, — адзначыла дэпутат. — У Туркменістане, як і ў нашай дзяржаве, цэняць і шануюць мірнае неба над галавой, парадак у краіне, імкнуцца да такіх жаарыенціраў — дабрабыту кожнага грамадзяніна і росквіту роднай зямлі».

— Сёння наша супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках з Туркменістанам вызначаецца высокім узроўнем узаемаразумення і падтрымкі, — падкрэслілаВольга Петрашова. Па словах дэпутата, сумесная работа паміжстранамівядзеццадастатковаканструктыўна.

Парламентарый нагадала, што з 2011 года ў Ашхабадзе і Мінску працуюць Гандлёвыя дамы: Беларуска-Туркменскі і Туркмена-Беларускі. «Калі я была ў Ашхабадзе, туркмены вельмі станоўча выказаліся аб рабоце гэтых гандлёвых дамоў». Акрамя таго, у Ашхабадзе завяршаецца будаўніцтва шмат функцыянальнага сэрвіснага цэнтра па абслугоўванню беларускай тэхнікі. «Туркмены пазітыўна ацэньваюць якасць нашага тэхчнага абсталявання. Спіс сфер супрацоўніцтва ў нас вельмі шырокі», — дадала Вольга Петрашова.

— Нават у самым аддаленай вёсцы яны заўсёды з такой ветлівасцю і цеплынёй сустракалі мяне, беларуску, — падкрэсліла дэпутат.

 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев