Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Размаўляем па-беларуску
Размаўляем па-беларуску Печать E-mail
06.04.2017 г.

Размаўляем па-беларускуРодная мова з`яўляецца найвайжнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці, першай крыніцай, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет.

06.04. 2017 г. ўдзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 91 г.Магілёва» адбыўся беларускамоўны дзень, на працягу якога ўсе супрацоўнікі размаўлялі на беларускай мове.

Выхавацелі выкарыстоўвалі розныя віды дзіцячай дзейнасці ў рабоце з выхаванцамі. Так былі арганізаваны і праведзены: гутарка «Беларуская народная творчасць», «Беларусь на карце свету»; дыдактычныя гульні «Мая Беларусь», «Назаві па-беларуску». У рухомых гульнях «Капялюш», «Гарлачык» выхавацелі з дзецьмі пры выконванні рухаў замацоўвалі вымаўленне беларускіх слоў.

Выхавацелі пазнаёмілі выхаванцаў з беларускімі народнымі казкамі «Коцік, пеўнік і лісіца» , "Лісіца-хітрыца«,пры гэтым звярталі ўвагу на беларускую кніжную графіку, дзеці самастойна разглядвалі кнігі, часопіс «Вясёлка».

На спецыяльна арганізаваных занятках па развіццю маўлення «Народныя промыслы Беларусі» , на маляванні «Беларускі арнамент» дзеці пазнаёміліся з вырабамі з гліны, саломкі, упрыгожвалі рушнікі беларускім арнаментам.

Бацькі і супрацоўнікі зацікаўлены ў далучэнні да роднага слова, да адраджэння беларускага маўлення, беларускіх традыцый.

Пруднікава Л.Н., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі —сад № 91 г. Магілёва»

Размаўляем па-беларуску Размаўляем па-беларуску

Размаўляем па-беларуску Размаўляем па-беларуску

Размаўляем па-беларуску Размаўляем па-беларуску

Размаўляем па-беларуску Размаўляем па-беларуску

Размаўляем па-беларуску Размаўляем па-беларуску

Размаўляем па-беларуску Размаўляем па-беларуску
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев