Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Беларускi тэатр Батлейка iзноў збiрае сяброў
Беларускi тэатр Батлейка iзноў збiрае сяброў Печать E-mail
12.05.2017 г.

Беларускi тэатр Батлейка iзноў збiрае сяброўАдным з прыярытэтных напрамкаў у працы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 98 г.Магiлёва» з’яўляецца тэатралізаваная дзейнасць. Тэатралізаваная гульня прывівае дашкольнікам устойлівую цікавасць да роднай культуры, літаратуры, тэатру, выхоўвае любоў, павагу да беларускай мовы, эстэтычны густ.

Беларускі народны тэатр Батлейка з’яўляецца адным з старажытных відаў беларускага мастацтва і карыстаецца ў дзяцей нязменнай любоўю. Дашкольнікі з захапленнем абыгрываюць знаёмыя беларускія казкі на роднай мове, пераўвасабляюцца ў упадабаны вобраз.

Галоўнай асобай Батлейкі з’яўляецца лялечнік і яго трупа. Яны знаходзяцца за Батлейкай, кіруюць і агучваюць лялек.

У сваіх тэатральных пастаноўках мы выкарыстоўваем тантамарэскі, плоскія лялькі на стрыжні. Нашы спектаклі такія, як: «Каза-манюка», «Коцік, пеўнік і лісіца», «Каток — залаты лабок», Лёгкі хлеб«, «Селянін, мядзведзь і лісіца», карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў маленькіх гледачоў.

Так, 04 мая 2017 года у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 98 г.Магiлёва» адбылася прэм’ера беларускай народнай казкі «Хвядос і яго жонка». Дзеці вельмі старанна падрыхтоўваліся к першаму паказу. Яны з захапленнем пераваўсабляліся ў вобразы дзеячых асаб. Ролю апавядальніцы выконвала выхавальнік Пузікава В.М. На працягу ўсяго спяктаклю гучала фальклорная музыка ў выкананні музычных кіраўнікоў Івановай Н.І. (скрыпка) і Піскуновай Т.А. (баян).

Праз тэатр спасцігаецца душа, мудрасць, гумар, таленавітасць, майстэрства беларускага народа. Батлейка — гэта народны лялечны тэатр, гэта наша народная спадчына, наша права на будучыню.

Музычны кiраўнiк дзяржаўнай установы
адукацыi «Яслі-сад № 98 г.Магiлёва»: Н.I. Iванова

Беларускi тэатр Батлейка iзноў збiрае сяброў

Беларускi тэатр Батлейка iзноў збiрае сяброў
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев