Квітней, наш родны горад! |
|
|
29.06.2017 г. |
Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — яркая падзея для ўсіх яе жыхароў: і вялікіх і маленькіх. А ў гэтым годзе любімы горад Магілёў святкуе свой юбілей — 750 год! Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 750-годдзю горада Магілёва, прайшлі 29.06.2017 годзе ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад № 98 горада Магілёва». Асноўнай мэтай ўсіх праведзенных мерапрыемстваў было фарміраванне ўяўленняў аб Беларусі, аб сваім родным горадзе, а таксама ўважлівых адносін да культуры роднай краіны.
Праграма дня была цікавай і вялізнай: з самага ранку дзеці займаліся гімнастыкай ў саправаджэнні беларускай народнай музыкі, наведалі выставу вырабаў народных промыслаў і фотавыставу, прысвечаную 750-годдзю любімага горада Магілёва, прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мой родны горад». Далей дзяцей ўсіх узрастковых груп сабрала музычнае свята «Квітней, наш родны горад!», дзе выхаванцы, стоячы, выконвалі гімн з падняццем дзяржаўны флага і флага горада Магілёва, з вялікім задавальненнем пелі еларускія песні, танцавалі беларускія пляскі, даведаліся шмат новага аб сімволіцы Беларусі, горада Магілёва і замацавалі атрыманыя веды ў гульнях.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці: Чупыркіна Вікторыя.





|