Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Магілёўская ратуша прадставіць рэдкія выданні
Магілёўская ратуша прадставіць рэдкія выданні Печать E-mail
26.09.2017 г.

Магілёўская ратуша прадставіць рэдкія выданні Музей гісторыі Магілёва сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі запрашаюць 27 верасня а 17-й гадзіне на адкрыццё літаратурна-мастацкай часовай экспазіцыі «Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі».

Яна прысвечана важным падзеям ў культурным жыцці нашай краіны — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 5-годдзю вяртання аднаго з асобнікаў знакамітага Статута ВКЛ.

Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства на тэрыторыі Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах, таму экспазіцыя «Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі» дае магчымасць зазірнуць у свет старадаўніх і рэдкіх выданняў з друкарняў Полацка, Нясвіжа, Гродна, Магілёва, Вільні.

На выставе можна ўбачыць адзіны ў Беларусі вышэйшы заканадаўчы акт Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, папярэдніка еўрапейскіх Канстытуцый — Статут ВКЛ 1588 года. Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў (Вільня). Тысячы Статутаў, якімі карысталіся нашы продкі, былі страчаны, але ў 2012 годзе дзякуючы ахвяраванням адзін з асобнікаў быў выкуплены. Вяртанне на радзіму знакавага выдання стала працягам шматвяковай традыцыі мецэнацтва на Беларусі.

Адкрыццём для гасцей стануць рэдкія выданні Магілёўскай кансісторскай друкарні XVIII cт. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія будуць выстаўлены ўпершыню, а таксама паменшаная копія друкарскага станка часоў Скарыны, зробленая вучнем 5-га класа мінскай гімназіі Маркам Кодзеневым.

Месца правядзення: Магілёў, вул. Ленінская, 1а (Ратуша).

Кантактны тэлефон для запісу на экскурсіі: 8-0222-25-29-68.

 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев