Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow «Апостал» магілёўскага першадрукара – унікальная кніга з’явілася ў Музеі гісторыі Магілёва
«Апостал» магілёўскага першадрукара – унікальная кніга з’явілася ў Музеі гісторыі Магілёва Печать E-mail
14.11.2017 г.

«Апостал» магілёўскага першадрукара – унікальная кніга з’явілася ў Музеі гісторыі Магілёва Гэта знакавая падзея для горада, таму што раней у Магілёве не было ні воднай кнігі выдання Спірідона Собаля. Зараз «Апостал», выдадзены ў 1632 годзе, ужо знаходзіцца ў Магілёве . На гэты момант адміністрацыя музея гісторыі горада завяршае неабходныя працэдуры для яго аплаты. І ўжо хутка любы жадаючы будзе мець магчымасць убачыць рэдкую кнігу.

«Пяць гадоў таму была прапанова ад аднаго калекцыянера. Але тады ў нас не было такіх грошай, каб выкупіць кнігу. І вось увесь гэты час мы шукалі іншыя варыянты. Кніга была знойдзена за мяжой. І каштавала яна ў два разы меней. На гэты момант ў нас ёсць фінансаванне з гарадскога бюджэту», — распавёў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Так літургічная кніга «Апостал» Спірыдона Собаля з’явілася ў Магілёве.

Спірыдон Собаль — вельмі рэдкі друкар. Ён надрукаваў каля 25 выданняў. І вельмі часта ён двойчы, а нават і тройчы, друкаваў адны і тыя ж кнігі. Не з’яўляецца выключеннем і «Апостал». «Першы раз гэтая кніга была надрукавана ў Кіеве ў 1630 годзе. У гэтым жа годзе Спірыдон Собаль вяртаецца на Беларусь, у Куцеінскі манастыр пад Оршай. Там у 1632 годзе друкуе яшчэ адзін наклад „Апостала“, экзэмпляр якога цяпер знаходзіцца ў ратушы. Але ёсць магчымасць, что гэтая кніга была надрукавана ў Буйнічах. Нягледзячы на тое, што пасля 1630 года кнігі Собаля друкаваліся ў Беларусі, выходныя дадзеныя заставаліся кіеўскімі. У 1638 годзе з’явіўся яшчэ адзін, магілёўскі наклад „Апостала“. Гэты варыянт літургічнай кнігі магілёўскага выдавецтва ёсць у Нацыянальная бібліятэцы», — дзеліцца гістарычнымі падрабязнасцямі Аляксей Мікалаевіч.

З’яўленне такога рэдкага экспаната ў музеі гісторыі Магілёва — важная падзея не толькі для нашага горада, але і ў цэлым для ўсей Беларусі. Спірыдон Собаль быў выхадцам з Магілёва і лічыцца першадрукаром Магілёўшчыны. А дагэтуль у нашым горадзе не было ніводнай кнігі знакамітага магілёўца. А ў Беларусі з’явіўся адсутны раней варыянт куцеінскага альбо буйніцкага «Апостала».

Зусім скора ў магіляўчан і гасцей горада з’явіцца магчымасць не толькі паслухаць пра працу Спірыдона Собаля, але і ўбачыць адну з яго кніг.

MyCity.by

 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев