У дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi № 2 г. Магiлева» дапамагаюць выхаванцам дакрануцца да нашай багатай духоўнай спадчыны, авалодаць беларускім маўленнем.
Так, спецыялисты нашай установы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах «Школы педагагічнага майстэрства», якія ўключылі ў сябе адкрытыя заняткі па фарміраванню навыкаў маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту на роднай мове.
Вядучымі фізкультурнага вольнага часу «Свята беларускай народнай гульні» былі самі дзеці, апранутыя ў беларускія касцюмы-хлопчык Васілек і дзяўчынка Васілінка. Выхаванцы сярэдняй групы на занятку па плаванню ў басейне «Па заданню Нептуна» з задавальненнем прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях у вадзе. Выхаванцы старэйшай групы на занятку «Наша Радзіма — Беларусь» пашырылі свае веды аб краінах-суседзях нашай радзімы, аб дзяржаўных сімвалах, абласных цэнтрах Беларусі, родным Магілеве.
Рэалізацыя мерапрыемстваў «Школы педагагічнага майстэрства» дазваляе з упэўненасцю сказаць, што арганізацыя і правядзенне такой працы дапамагае нашым выхаванцам ўсведамляць сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, авалодаць беларускай мовай, выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі i ўважлівымі да ўсяго.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Рудакова Таццяна Аляксандраўна





|