Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Тэатр лялек у гасцях у дзяцей
Тэатр лялек у гасцях у дзяцей Печать E-mail
09.02.2018 г.

Тэатр лялек у гасцях у дзяцейУ дзіцячых садках надаецца вялікая ўвага развіццю беларускага маўлення. З гэтай мэтай выхавацелі дашкольнай адукацыі знаёмяць дзяцей з беларускім фальклорам, з творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, кожны чацвер з дзецьмі сярэдняй і старэйшай групы праводзяць заняткі на беларускай мове.

У беларускамоўны дзень выхаванцы знаёмяцца з новымі словамі, гуляюць у беларускія гульні («Надзейка», «Грушка», «Фарбы», «Гаспадыня і кот» і г.д.), разучваюць беларускія песенькі, інсцэніруюць забаўлянкі і ўрыукі з беларускіх казак.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 91 г.Магілёва» супрацоўнічае з «Магілёускім абласным тэатрам лялек». І вось у госці да дзяцей прыехала казка «Прыгоды Кабасі і Бакасі», якая расказала дзецям аб прыгодах двух малых парасят. Дзеці ўважліва сачылі за дзеяннем казкі, суперажывалі героям. Дзякуючы пастаноуцы выхаванцы зразумелі што такое сапраўднае сяброўства, узаемадапамога. Казка выклікала добрыя пачуцці і цудоўны настрой.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Людміла Пруднікава

Тэатр лялек у гасцях у дзяцей

Тэатр лялек у гасцях у дзяцей

Тэатр лялек у гасцях у дзяцей

Тэатр лялек у гасцях у дзяцей
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев