Ужо другі год у нашай школе кожны чацвер прысвечаны папулярызацыі беларускай мовы. Нягледзячы на дысцыплину выкладання, усе настаўнікі імкнуцца правесці ў сваім класным вучнёўскім калектыва якое — небудзь цікавае мерапрыемства , прысвечанае роднай мове.
Лягчэй за ўсё гэта даецца настаўнікам-філолагам, прафесійная дзейнасці якіх цесна звязана з мовай. Але вучням вельмі надакучвае шэсць гадзін кожны дзень знаходзіцца ў сценах школы, а прыходзіцца яшчэ і на класную гадзіну заставацца.
Каб унесці разнастайнасць у вывучэнне роднай мовы, настаўнікі нашай школы цесна супрацоўнічаюць з рознымі бібліятэкамі горада.
15 лютага 2018 года вучні 11"А" класа разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Пратасавай Таццянай Микалаещнай наведалі інтэграваны ўрок «Чароўная кветка беларускай паэзіі», прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Я.Янішчыц , які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле № 2 імя І.Шамякіна. На працягу ўрока была паказана прэзентацыя «Святло далёкай зоркі», якая змяшчала асноўныя этапы жыцця і творчасці беларускай паэткі, а таксама вучні праслухалі музычныя кампазіцыі на яе вершы. Напрыканцы ўрока адбылося віртуальнае знаёмства з музеем Я.Янішчыц, які знаходзіцца ў Парэцкай сярэдняй школе на Піншчыне...
Выходзячы з бібліятэкі, вучні адзначылі, што цяпер ім будзе значна лягчэй вывучыць вершы Я.Янішчыц, атрыманы як дамашняе заданне, бо яны паспрабавалі зазірнуць у душу «палескай ластаўкі», дзякуючы наведанаму мерапрыемству.
|