Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Чароўная кветка беларускай паэзіі
Чароўная кветка беларускай паэзіі Печать E-mail
16.02.2018 г.

Чароўная кветка беларускай паэзііУжо другі год у нашай школе кожны чацвер прысвечаны папулярызацыі беларускай мовы. Нягледзячы на дысцыплину выкладання, усе настаўнікі імкнуцца правесці ў сваім класным вучнёўскім калектыва якое — небудзь цікавае мерапрыемства , прысвечанае роднай мове.

Лягчэй за ўсё гэта даецца настаўнікам-філолагам, прафесійная дзейнасці якіх цесна звязана з мовай. Але вучням вельмі надакучвае шэсць гадзін кожны дзень знаходзіцца ў сценах школы, а прыходзіцца яшчэ і на класную гадзіну заставацца.

Каб унесці разнастайнасць у вывучэнне роднай мовы, настаўнікі нашай школы цесна супрацоўнічаюць з рознымі бібліятэкамі горада.

15 лютага 2018 года вучні 11"А" класа разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Пратасавай Таццянай Микалаещнай наведалі інтэграваны ўрок «Чароўная кветка беларускай паэзіі», прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Я.Янішчыц , які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле № 2 імя І.Шамякіна. На працягу ўрока была паказана прэзентацыя «Святло далёкай зоркі», якая змяшчала асноўныя этапы жыцця і творчасці беларускай паэткі, а таксама вучні праслухалі музычныя кампазіцыі на яе вершы. Напрыканцы ўрока адбылося віртуальнае знаёмства з музеем Я.Янішчыц, які знаходзіцца ў Парэцкай сярэдняй школе на Піншчыне...

Выходзячы з бібліятэкі, вучні адзначылі, што цяпер ім будзе значна лягчэй вывучыць вершы Я.Янішчыц, атрыманы як дамашняе заданне, бо яны паспрабавалі зазірнуць у душу «палескай ластаўкі», дзякуючы наведанаму мерапрыемству.

Чароўная кветка беларускай паэзіі
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев