Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow “Беларуская скарбонка”
“Беларуская скарбонка” Печать E-mail
26.02.2018 г.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 58 г.Магілёва» адкрыўся міні-музей «Беларуская хатка». Увесь калектыў дзіцячага саду прымаў актыўны ўдзел у стварэнні музея, экспанаты збіралі адусюль. Паступова ў гэтую справу падключыліся бацькі. Такім чынам, ва ўстанове дашкольнай адукацыі назапасілася мноства экспанатаў і паўстала неабходнасць у афармленні міні-музея. У выніку атрымалася ўтульная «Беларуская хатка», у якой праводзяцца заняткі па патрыятычнаму выхаванню і далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры Беларусі.

Веды і ўражанні, перажытыя ў дзяцінстве, застаюцца з чалавекам на ўсё жыццё. І таму мы спадзяемся, што наведванне нашага музея пашырыць у выхаванцаў веды аб абрадах і традыцыях, якія захаваліся да нашага часу, аб промыслах беларускіх народных майстроў, выхавае любоў да роднага краю.

Намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслі-сад № 58 г. Магілёва» Блінкова Таццяна Барысаўна

 “Беларуская скарбонка”

 “Беларуская скарбонка”

 “Беларуская скарбонка”
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев