Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Птушкі прылятаюць - вясна надыходзіць!
Птушкі прылятаюць - вясна надыходзіць! Печать E-mail
30.03.2018 г.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад № 97 г. Магілёва” напрыканцы сакавіка адбылося свята "Саракі". Дзеці акунуліся ў атмасферу старажытных традыцый, пазнаёміліся з праваслаўнымі звычаямі, самі прынялі ўдзел у закліканні вясны. Музычныя кіраўнікі развучвалі з дзецьмі абрадавыя песні, вершы, прыказкі і прымаўкі, знаёмілі іх са старадаўнімі народнымі гульнямі. Дзеці практыкаваліся ў вызначэнні галасоў птушак, рабілі іх з паперы і пластыліну. Падчас забаўкi выхаванцы пазнаёміліся з веснавымі народнымі гульнямі: «Гары, гары ясна», «Ручаёк», «Верабей», «Птушкалоў».

Свята "Саракі" абуджае цікавасць у дзяцей і іх бацькоў да беларускага фальклору, старажытных традыцый, дае добры настрой.

Музычны кіраўнік Алена Уладзіміраўна Новікава





Последнее обновление ( 02.04.2018 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев