Адным з прыярытэтных напрамкаўдзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 98г.Магiлёва» у перыяд канiкулз’яўляецца тэатралізаваная дзейнасць. Тэатралізаваная гульня прывівае дашкольнікам устойлівую цікавасць да роднай культуры, літаратуры, тэатру, выхоўвае любоў, павагу да беларускай мовы, эстэтычны густ.
Беларускі народны тэатр Батлейка з’яўляецца адным з старажытных відаў беларускага мастацтва і карыстаецца ў дзяцей нязменнай любоўю. Дашкольнікі з захапленнем абыгрываюць знаёмыя беларускія казкі на роднай мове, пераўвасабляюцца ў упадабаны вобраз.
Галоўнай асобай Батлейкі з’яўляецца лялечнік і яго трупа. Яны знаходзяцца за Батлейкай, кіруюць і агучваюць лялек.
Так, 24 лiпеня у дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 98г.Магiлёва«адбыўся спектакль па матывам беларускай народнай казкі «Каза- манюка», у якiм дзеячымi асобамiсталi выхавальнiкiсярэдняй групы. Дзеці вельмі старанна падрыхтоўваліся к паказу. Яны з захапленнем пераваўсабляліся ў вобразыдзеячых асаб. Ролю апавядальніцы выконвала выхавальнік Мельнiкава Наталля Міхайлаўна.На працягу ўсяго спяктакля гучала фальклорная музыка ў выкананні музычнага кіраўніка Івановай НаталлiІванаўны (скрыпка).
Праз тэатр спасцігаецца душа, мудрасць, гумар, таленавітасць, майстэрства беларускага народа.Батлейка — гэта народны лялечнытэатр, гэта наша народная спадчына, наша права на будучыню.
В.В. Чупыркiна,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 98 г. Магілёва»

|