Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Вывучаем родную мову
Вывучаем родную мову Печать E-mail
18.10.2018 г.

У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад №51 г. Магілёва» па традыцыі прайшоў адзіны дзень роднай мовы. На працягу дня дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні з Несцеркам, чыталі вершы і казкі беларускіх пісьменнікаў. Вялікае значэнне надавалася  развіццю беларускага маўлення на занятках.

Выхавальнікі дашкольнай установы  прынялі удзел у віктарыне “Свая гульня” з мэтай замацавання ведаў правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, а выявіць веды беларускіх прыказак і прымавак ім дапамагла прызентацыя “Беларускія прыказкі і прымаўкі”.

Кіраўнік фізічнага выхавання Лянцікава Н.А. правяла майстар-клас з бацькамі па тэме “ Беларускія народныя гульні ў дзяцячым садку”.

Бацькі нашай дашкольнай установы становяцца актыўнымі памочнікамі ў падрыхтоўцы і правядзенні народных святаў, афармленні навакольнага асяроддзя.У бацькоўскіх кутках усіх групп на стэндзе “ Мы родам з Беларусі” вядзецца рубрыка “Вывучайце родную мову разам з намі”, а так жа  прадстаўлен зменны матэрыял з рэкамендацыямі “Змены ў беларускім правапісе”, вершы для развучвання дома, спіс дзіцячай літаратуры беларускіх аўтараў, гульні і заданні для развіцця беларускай мовы і мн. інш

 намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №51 г. Магілева”Шусцікава С.М.





Последнее обновление ( 18.10.2018 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев