Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…
Мне выпала шчасце тут нарадзіцца… Печать E-mail
30.10.2018 г.

У мэтах прывіцця цікавасці да вывучэння беларускай мовы і нацыянальных традыцый беларускага народа сярод вучняў 4-ых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №6 г. Магілева” прайшла акцыя “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”.

Пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Аляхновіч I.М., Крывушкінай С.А. на ўроках па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет” дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з легендамі аб паходжанні беларусаў. З дапамогай бацькоў склалі апавяданні “Адкуль пайшоў мой род” і пазнаёмілі са сваімі “радаводнымі крыніцамі” аднакласнікаў на ўроках літаратурнага чытання.

У класах прайшлі пазакласныя мерапрыемствы “Размаўляй са мной па беларуску”, “Салома – чараўніца”, “Залатая восень”, “Птушкі і жывёлы роднага краю”, “Гартаем старонкі мудрасці”. Вучні з захапленнем рабілі саламяныя цацкі, актыўна ўдзельнічалі ў практыкуме “Заходзьце да нас у госці”, з цікавасцю рыхтавалі і праводзілі віктарыны “Беларусь – мой родны кут”, “Шыла восень сарафан”, конкурс на лепшы малюнак “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаны году Малой Радзімы.

Заключным мерапрыемствам акцыі стала наведванне гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу з экскурсіяй “Фарбы беларускай хаткі”. У ходзе экскурсіі вучні пазнаёміліся са старажытнымі прадметамі быту, сталі ўдзельнікамі старажытных абрадаў.

Класныя кіраўнікі
Аляхновіч Ірына Міхайлаўна
Крывушкіна Святлана Алегаўна

















Последнее обновление ( 30.10.2018 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев