Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow БАРОЎСКІЯ ДАЖЫНКІ!
БАРОЎСКІЯ ДАЖЫНКІ! Печать E-mail
10.12.2018 г.

Што для вас Радзіма? Адказы відавочны: гэта тое, што назаўсёды ў сэрцы, дзе б ты ні быў, куды б ні закінуў цябе лёс…

А калі б вас запыталі, што такое Малая Радзіма? Канешне ж, гэта тыя мясціны, той непаўторны куток, дзе нарадзіліся менавіта вы..
А для вучняў НПК “Яслі-сад-сярэдняя школа №44 г. Магілёва” Малая Радзіма - гэта яшчэ і незабыўныя, цікавыя, а часам, і чароўныя  звычаі той мясцінкі, дзе жылі продкі.

Традыцыі можна і трэба паважаць, захоўваць і працягваць. Але нашы вучні пайшлі далей: у гэтым годзе мы вырашылі пакласці пачатак новым традыцыям і зладзіць свае асабістыя БАРОЎСКІЯ ДАЖЫНКІ!

Якая багатая была гэта восень на ўраджай! І ўсё гэтае незлічонае багацце трапіла не толькі на стол, але і з’явілася прыстасаваннем для ўсялякіх гульняў і конкурсаў. Дзеці спаборнічалі ў хуткасным катанні гарбузоў, зрабілі інсцэніроўку казкі ”Рэпка”, і канешне ж, не забыліся пра народныя беларускія танцы і спевы. Не засталіся ў баку і бацькі вучняў. Разам з дзецьмі, забыўшыся пра свой ўзрост, яны пускаліся ў скокі, лічылі восеньскія падарункі прыроды і адгадвалі загадкі.

Свята прайшло так займальна і весела, што на прыканцы агульным рашэннем было: “Бароўскім дажынкам” штогод – быць!

Наталля Рыжанкова, настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс
яслі-сад-сярэдняя школа №44 г. Магілева”





Последнее обновление ( 10.12.2018 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев