Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow У чаканні Новага года
У чаканні Новага года Печать E-mail
27.12.2018 г.

Святкаванне Новага года – галоўная тэма ўсіх навін.

Як лепей падрыхтавацца да свята, ведаюць выхаванцы дзіцячага сада №73 г. Магілева.

Вывучыць вершы на роднай мове, карагоды з песнямі і танцамі дапамаглі дзецям выхавальнікі. У музычнай зале каля ёлкі сустракаліся дзеці з казачнымі героямі.
Каб Дзядуля Мароз даведаўся, аб якім падарунку мараць дашкольнікі, была створана  выстава “У чаканні цуда”.

А каб Навагодняе свята прынесла толькі радасць, сёння да дзетак завітала Бабуля Яга.  Яе  трэба было навучыць правілам бяспекі і што рабіць у выпадку, калі неабходна дапамога выратавальнікаў.
Таксама паклапаціліся нашы выхаванцы і пра маленькія падарункі для сваіх бацькоў. Паштоўкі, ёлачкі, цацкі, зробленыя сваімі рукамі, прывучаюць з маленства шанаваць сваю сям’ю і клапаціцца пра тых, хто побач.

Такім чынам дзеткі падрыхтаваліся да навагодняга свята.

 Загадчык: Капёнкіна Т.А.







Последнее обновление ( 27.12.2018 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев