Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow «Адчыняйце вароты, у госці едзе каляда»
«Адчыняйце вароты, у госці едзе каляда» Печать E-mail
11.01.2019 г.

Па традыцыі кожны год выхаванцы і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі – сад № 18 г. Магілёва» развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь год. Наша «Каляда» была напоўнена казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, заўзятымі гульнямі. 

Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць датыкнуцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю прывабнасць народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць дражнілкі і частуюцца смачнымі слодычамі.

Музычны кіраўнік Святлана Аляксандраўна Брагіна





Последнее обновление ( 11.01.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев