Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

«Прыйшла Каляда - адчыняй вароты!» Печать E-mail
14.01.2019 г.

11.01.2019 г. у дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад №4 г. Магілёва" пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка прайшло фальклорнае свята   «Прыйшла Каляда - адчыняй вароты!». Па ўжо склаўшайся традыцыі, кожны год выхаванцы дзіцячага садка развучваюць песні-калядкі, вершы, переаапранаюцца у жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка-гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя. 

    Наша "Каляда" была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, забіяцкімі гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усе хараство народных святаў і гулянняў. 

Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць дражнілкі і частуюцца смачнымі прысмакамі. 







Последнее обновление ( 14.01.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев