Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

"Люблю мой край, старонку гэту..." Печать E-mail
19.02.2019 г.

Дашкольная ўстанова адукацыі "Яслі-сад №104 г.Магілёва" надае вялікую ўвагу выхаванню нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў, папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры сярод педагогаў і бацькоў. У рамках гэтай работы ў дашкольнай установе прайшоў дзіцячы фэст чытальнікаў на тэму "Люблю мой край, старонку гэту...", прысвечаны дзіцячай беларускай літаратуры. 

У выкананні выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп гучалі вершы вядомых паэтаў Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча, Н.Гілевіча і шматлікіх іншых. Моцны эмацыйны водгук у гледачоў выклікаў выступ Платонова Платона з вершам В.Вярбы "Матуліны рукі", Прохарава Ромы з вершам Я.Купалы "Хлопчык і летчык", Ацісленка Каці "Мова маёй Радзімы". Усе ўдзельнікі фэсту былі ўзнагароджаны кнігамі беларускіх народных казак.





Последнее обновление ( 19.02.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев