Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Тыдзень беларускіх традыцый у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 13 г. Магілева”
Тыдзень беларускіх традыцый у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 13 г. Магілева” Печать E-mail
05.03.2019 г.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 13 г. Магілёва” ужо традыцыйным  стала правядзенне тыдня беларускіх традыцый. Вось і сёлета распачалі сваю дзейнасць тэматычныя вечары для нашых выхаванцаў і іх бацькоў, каб перагарнуць  старонкі Кнігі Беларусі, паслухаць беларускую музыку і песні, паразмаўляць аб гісторыі,  культуры і традыцыях нашай краіны. 

Кожны дзень нашых дзяцей і дарослых чакалі цікавыя сустрэчы, святы і забавы на тэмы “Песні спяваем, вясну гукаем”, “Пагуляем разам у беларускія гульні”, “Стравы беларускія”, “Мая Радзіма- Беларусь”.  Дзеці на роднай мове чыталі вершы пра Радзіму, дзяліліся з дарослымі сваімі ўяўленнямі, ведамі аб тым, чым славіцца наша краіна ва ўсім свеце.

Разам з музычным кіраўніком Ермалаевай С.Ў. дзеці і дарослыя слухалі і спявалі святочныя веснавыя песні, рыхтаваліся да масленіцы, з выхавальнікам Гусаковай Т.П. ператвараліся ў сапраўдных майстроў-ганчароў: ляпілі і распісвалі беларускі посуд, з кіраўніком фізічнага выхавання Такмянінавай  В.І. весела правялі час, гуляючы ў беларускія гульні. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Быкава І.Ў. запрасіла  на сустрэчу,  прысвечанаю  беларускай традыцыі - дабразычліва прымаць гасцей, частаваць іх стравамі з беларускай кухні. 

Бацькі і педагогі пастараліся: прыгатавалі дранікі, аладкі, мачанку, галушкі, бліны і г.д. Дарослыя і дзеці спаборнічалі ў ведах аб беларускіх стравах, расказвалі прыказкі і прымаўкі аб працы і сяброўстве, частаваліся, слухалі беларускія песні. Настрой ва  ўсіх быў цудоўны - адбылося спараўднае свята.

Вольны час, праведзены разам, дапамог не толькі ўспомніць  пра беларускія традыцыі, але і дапамог аб’яднаць дзяцей і бацькоў агульнай дзейнасцю, садзейнічаў стварэнню спрыяльных умоў для выяўлення і раскрыцця іх творчага патэнцыялу, даў магчымасць удзельнікам  для самавыяўлення і самарэалізацыі.

Загадчык яслей-сада Людміла Музычэнка















Последнее обновление ( 05.03.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев