Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Гуканне вясны
Гуканне вясны Печать E-mail
14.03.2019 г.

Вясну гукаці – зіму праганяці!
Лета чырвонае чакаці!

С такой мэтай прайшло народнае свята “Гуканне вясны” у “Сярэдняй школе №6 г. Магілёва” 13 сакавіка. Педагогі, бацькі і вучні малодшых класаў сабраліся ў фае школы, каб паслухаць аповед бабулі Агап’і аб гісторыі гэтага свята, прыметах, якімі кіраваліся людзі ў мінулым, вызначаючы характар вясеннега і летняга надвор’я, прагназавалі будучы ўраджай. 

Спрадвеку беларусы славіліся сваёй працавітасцю, таму захавалася шмат народных прыказак і прымавак аб працы, яе выхаваўчым значэнні. 

Добрае веданне прыказак, народных прымет, загадак паказалі малодчыя школьнікі бабцы Агапцы. 

Другая частка свята працягвалася на спартыўным стадыёне школы. Кожны клас прайшоў 7 гульняў-эстафет. Сярод іх: “Меткі стралок”, “Пеўні б’юцца”, “Хто хутчэйшы на мятле”, “Мы – вясёлыя рабяты”, “Тры нагі”, “Спячы блін”, “Жмуркі”. Дзеці з ахвотай прымалі ўдзел ў кожным конкурсе, паказвалі спрыт, лоўкасць, узаемавыручку, шчыра падрымлівалі таварышаў.

А якое ж свята без пачастунку? Блін – сімвал сонца (гарачы, круглы) чакаў дзяцей на стале, дзе праводзіўся конкурс “Самы прыгожы блін”. 

Падвёўшы вынікі, дзець разам з бацькамі і настаўнікамі завяршылі свята частаваннем ў класе.

У час правядзення конкурснай праграмы на вуліцы стала па-веснавому цёпла, сонечна, бязветрана Усе з добрым настроем, шчыра паклікаўшы вясну, працягвалі навучанне.

Педагог-арганізатар

Лагуціна Л.А.







Последнее обновление ( 14.03.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев