Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Слоўнікавы квэст “Мова родная - сябруй са мной”
Слоўнікавы квэст “Мова родная - сябруй са мной” Печать E-mail
15.03.2019 г.

14 сакавіка 2019г. для вучняў 6-х класаў "Сярэдняй школы №6 г. Магілёва" зноў ветліва расчыніла свае дзверы Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Гэтыя сустрэчы сталі традыцыйнымі, бо яны накіраваны не толькі на выхаванне дзяцей, але і выклікаюць цікаўнасць да гісторыі роднага краю, захапленне роднай мовай.

Супрацоўнікі бібліятэкі разам з настаўнікам школы прапанавалі вучням слоўнікавы квэст “Мова родная - сябруй са мной”. 

На працягу ўсяго квэста дзяцей чакалі незвычайныя адкрыцці. Асабліва зацікавілі пытанні: якая птушка дастае ваду са студні? які музычны інструмент нарадзіўся ў лесе? як гатуецца верашчака? хто такі бляхар? і шмат іншых…  

Квэст доўжыўся больш за гадзіну, але дзеці нават не заўважылі гэтага. Здаецца, яны былі гатовыя выконваць новыя заданні, але, як кажуць, гульня, ды не штодня… 

Напрыканцы квэста дзеці сабралі пазл з радкамі з верша, успомнілі яго аўтара. А некаторыя сталі актыўнымі чытачамі і пайшлі з бібліятэкі з кнігамі… 







Последнее обновление ( 15.03.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев