Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Літаратурная гасцёўня “Паэзія – музыка слоў”
Літаратурная гасцёўня “Паэзія – музыка слоў” Печать E-mail
22.03.2019 г.

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Упершыню гэта свята, зацверджанае ЮНЕСКА 15 лістапада 1999 года, было адзначана ў 2000 годзе ў Парыжы. Гэты дзень садзейнічае развіццю паэтычнага слова, падтрымлівае моўную разнастайнасць і традыцыі паэтычных чытанняў. 

Паэзія - гэта, напэўна, адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Яна аб'ядноўвае краіны, народы, культуры і дапамагае людзям зразумець адзін аднаго. На працягу стагоддзяў думкі і пачуцці, апранутыя ў паэтычную форму, пранікаюць у сэрцы людзей, нагадваючы, што мы ўсе адна вялікая сям'я і што мы, такія розныя, на самай справе вельмі падобныя адзін да аднаго.

Сёння, 21 сакавіка, усіх аматараў паэзіі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №41г.Магілёва” сабрала  літаратурная гасцёўня “Паэзія – музыка слоў”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Гучалі вершы-прысвячэнні паэзіі Максіма Танка, Леаніда Галубовіча, Пімена Панчанкі. Вучні чыталі любімыя вершы беларускіх паэтаў, такія шчырыя, пранікнёныя, такія незвычайна добрыя, зразумелыя. Цёплым ручайком цяклі вершы, прысвечаныя роднай мове, радзіме, каханню. 

З задавальненнем слухалі навучэнцы вершы сваіх равеснікаў - пачынаючых паэтаў, якія раней прынялі ўдзел у конкурсе “Спроба пяра”. Дарэчы пераможцам гарадского конкурсу юных паэтаў “Спроба пяра” стала вучаніца 7 “Б” класа Маргунова Дар’я. Яна ўзнагароджана дыпломам І ступені. 

Напрыканцы літаратурнай гасцёўні “Паэзія – музыка слоў” прагучала думка, што кожны чалавек можа асабіста спасцігнуць яе таямніцы, але для гэтага трэба быць чуйным, назіральным, адкрытым душой. Пісаць вершы дадзена не кожнаму, бо, паводле выказвання М.Багдановіча: “душа ў паэта, калі спараджае ён дзіўныя вершы, нябесным агнём абагрэта…”. Але навучыцца разумець вершы, адчуваць прыгажосць самога жыцця можна. Гэтаму і вучыць нас паэзія. 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аўчыннікава Л.В.



















Последнее обновление ( 22.03.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев