Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow З прыродай зліўшыся душой…
З прыродай зліўшыся душой… Печать E-mail
02.04.2019 г.

Дзе б мы не былі, якую б экзатычную прыроду ні бачылі, нас заўсёды цягне да нашых рэк, лясоў і палёў. Чым жа так прываблівае беларуская зямля?

На гэтае пытанне шукалі адказы вучні 8 “Б” класа ДУА «Сярэдняя школа №41 г.Магілева» падчас правядзення краязнаўчага калейдаскопа “З прыродай зліўшыся душой…”

Эпіграфам да размовы былі ўзяты словы Уладзіміра Караткевіча

“Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”.

Як шкельцы калейдаскопа, змяняліся заданні: вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, разважалі над экалагічнымі праблемамі сучаснасці.

Пасля мерапрыемства вучні прынялі ўдзел ва ўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі.

Класны кіраўнік Ушакова Т. А.



Последнее обновление ( 02.04.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев