З 24 па 31 кастрычніка 2012 года ў “Сярэдняя школа №5 г. Магілёва” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа |
|
|
08.11.2012 г. |
З 24 па 31 кастрычніка 2012 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва» прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У рамках Тыдня былі праведзены мерапрыемствы: урок «Я.Купалу і Я. Коласу прысвячаецца», літаратурны вечар " Паклон песнярам зямлі беларускай«, конкурс на лепшы малюнак да твораў Я.Купалы і Я. Коласа, конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх песняроў, конкурс медыаматэрыялаў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. У школьнай бібліятэцы, кабінетах беларускай мовы і літаратуры былі арганізаваны кніжна-ілюстрацыйныя выставы «Пісьменнікі-юбіляры», выдадзены інфармацыйны лісток «130 год з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа».
Кожны з удзельнікаў змог яшчэ раз дакрануцца да спадчыны беларускіх песняроў, пачуць радкі і мелодыі вядомых твораў Я.Купалы і Я.Коласа, праявіць свае творчыя здольнасці.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце А.М.Цярэшчанка



|
Последнее обновление ( 04.06.2014 г. )
|