Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Не згасне ў памяці народа…
Не згасне ў памяці народа… Печать E-mail
11.05.2019 г.

Вялікая Айчынная вайна і перамога ў ёй – слава і гонар не толькі Расіі, але і Беларусі. Перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі адна з самых значных найвялікшых падзей XX стагоддзя. Ніколі не забудзем мы подзвіг тых, хто ў баях адстаяў нашу Радзіму. 

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі і 75-годдзя вызвалення  Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сярод вучняў 4-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя шола №6 г. Магілёва” пачала свой  шлях рэспубліканская  акцыя  “Беларусь помнит!”. У ходзе акцыі праведзены вусны часопіс “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”. Вучні даведаліся аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны сваёй сям’і. На класным часе дзеці расказалі ўспаміны аднакласнікам, пазнаёмілі з узнагародамі, фотаздымкамі, ваеннымі лістамі. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы інфармацыйных гадзін “Абарона Магілёва”, “Магілёў у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Магілёў – ардэнаносец”, “Іх прозвішчы ў вуліцах горада”, “Юныя героі Вялікай Айчыннай”. У ходзе гістарычнага марафона “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Беларусі” вучні замацавалі веды аб асноўных датах Вялікай Айчыннай вайны. 

Да свята вучні ў творчых групах рыхтуюць плакаты, якімі ўпрыгожваюць класы, паштоўкі для віншавання ветэранаў “Вялікай Айчыннай вайны”. Школьнікі актыўна прымаюць удзел у падрыхтоўцы святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Перамогі.

Класныя кіраўнікі 4-х класаў:

 І. М. Аляхновіч, С. А. Крывушкіна



Последнее обновление ( 11.05.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев