Не згасне ў памяці народа… |
|
|
11.05.2019 г. |
Вялікая Айчынная вайна і перамога ў ёй – слава і гонар не толькі Расіі, але і Беларусі. Перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі адна з самых значных найвялікшых падзей XX стагоддзя. Ніколі не забудзем мы подзвіг тых, хто ў баях адстаяў нашу Радзіму.
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сярод вучняў 4-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя шола №6 г. Магілёва” пачала свой шлях рэспубліканская акцыя “Беларусь помнит!”. У ходзе акцыі праведзены вусны часопіс “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”. Вучні даведаліся аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны сваёй сям’і. На класным часе дзеці расказалі ўспаміны аднакласнікам, пазнаёмілі з узнагародамі, фотаздымкамі, ваеннымі лістамі. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы інфармацыйных гадзін “Абарона Магілёва”, “Магілёў у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Магілёў – ардэнаносец”, “Іх прозвішчы ў вуліцах горада”, “Юныя героі Вялікай Айчыннай”. У ходзе гістарычнага марафона “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Беларусі” вучні замацавалі веды аб асноўных датах Вялікай Айчыннай вайны.
Да свята вучні ў творчых групах рыхтуюць плакаты, якімі ўпрыгожваюць класы, паштоўкі для віншавання ветэранаў “Вялікай Айчыннай вайны”. Школьнікі актыўна прымаюць удзел у падрыхтоўцы святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Перамогі.
Класныя кіраўнікі 4-х класаў:
І. М. Аляхновіч, С. А. Крывушкіна
|
Последнее обновление ( 11.05.2019 г. )
|