Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow “Нечаканы дарунак”
“Нечаканы дарунак” Печать E-mail
13.05.2019 г.

Ёсць у кожнага з нас незабыўны
маленства куток,
Як у птушак, дзе вывелі дзетак, гняздоўе
Борам стаў стогалосы за вёскай
маленькі лясок – для мяне ён адзіны на свеце
ў маім Прыдняпроўі.
Яўген Крупенька

Словы нашага земляка (нарадзіўся ў Шклоўскім р-не) беларускага паэта і перакладчыка Я. Крупенькі, як ніколі надзенныя, калі ідзе Год малой радзімы. Калі такімі неацэнна значнымі становяцца любыя новыя факты з яе гісторыі. А малая Радзіма – “незабыўны з маленства куток” у тым ліку і родная школа.

Зусім нядаўна ў нашай школе нечакана з’явіўся мужчына даволі сталага веку, які не адрэкамендаваўся, а проста прапанаваў зірнуць на тое, што ён прынёс з сабой. Заінтрыгаваныя супрацоўнікі школы разгарнулі пакунак. Гэта нейкі цуд! Мы трымалі ў руках фотаздымкі, якія былі зроблены 65-70 гадоў таму. На здымках – вучні і педагогі школы №6 г. Магілёва 1948-1949 навучальнага года! Першы выпуск (10 клас) школы 1954 года: дырэктар Чарнякоў М.М., педагогі: Корбут К.І., Федарэнка З.К., Сарачэнка П.І., Чэхаўская В.І., Емяльянава Н.У., Даніленка Л.С.; вучні-выпускнікі. 

З пажаўцелага ад часу здымку глядзяць такія родныя выявы будынку школы, двара, ганку, агароджы. З хваляваннем мы гарталі старонкі гісторыі сваёй малой Радзімы. 

Словы вялікай падзякі выражае ўвесь калектыў нашай школы невядомаму чалавеку за яго добры ўчынак. Дзякуючы яму, вучні і педагогі нашай школы маюць магчымасць дадаць неацэнныя рэліквіі да афармлення кутка “Гісторыі школы”. 

Вучні! Вось гэта і ёсць нашая малая Радзіма: родны дом, двор, школа. Спадчына, што “засталася нам спакон вякоў”. Яе мы павінны вывучаць, ведаць, ганарыцца.

Тут мудрасць маіх дзядоў
І ласка маёй матулі
У светлым дзіцячым сне…
Мне неба тваё найясней,
радзіма мая малая!
Марыя Кобец

Педагог-арганізатор

Лагуціна Л.А.







Последнее обновление ( 13.05.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев