Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Экскурсія «Сакрэты хлебапячэння»
Экскурсія «Сакрэты хлебапячэння» Печать E-mail
31.05.2019 г.

Нашы продкі заўсёды казалі, што хлеб - усяму галава, лічылі яго найважнейшым атрыбутам трапезы.

30 мая навучэнцы 4-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г.Магілёва” адправіліся на займальную і пазнавальную экскурсію ў ААТ "Булочная-кандытарская кампанія "Дамачай ". 

ААТ "Булочная-кандытарская кампанія "Дамачай" з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці. Спачатку экскурсавод паказала відэафільм аб кампаніі, затым дзеці трапілі ў самае «сэрца» вытворчасці - хлебабулачны цэх. Яны з цікавасцю разглядалі велізарныя міксеры і ёмістасці з закваскай, машыны для парцыённай падачы цеста, убачылі ўсе этапы нараджэння хлеба і булачных вырабаў. Дзеці паспрабавалі гарачы, з хрумсткай скарыначкай, чорны хлеб, батоны і разнастайныя мучныя прысмакі.

Пасля наведвання вытворчага цэха гаспадары зладзілі чаяванне з дэгустацыяй смачных кандытарскіх вырабаў.

Захапленне выклікаў майстар-клас па працы з масцікай: навучэнцы зрабілі вырабы і аставілі сабе іх на памяць.

Добрая, смачная і душэўная экскурсія па вытворчасці прыадчыніла галоўны сакрэт хлеба - ён зроблены з душой і любоўю. А за кожнай свежай і духмянай буханкай - каласальная праца цэлага калектыву.

Напрыканцы экскурсіі кожнага навучэнца чакаў прыемны сюрпрыз - пакет з імянным пернікам, печывам і храбусткімі кукурузнымі палачкамі.

Станоўчыя эмоцыі надоўга застануцца ў памяці дзяцей!

Класныя кіраўнікі:
Аляхновіч І.М.
Крывушкіна С.А.





Последнее обновление ( 31.05.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев