Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow «СуперСтар» па-Магілёўску. Фінал!
«СуперСтар» па-Магілёўску. Фінал! Печать E-mail
04.07.2019 г.

Мэта рэспубліканскай акцыі «Зклопатам аб бяспецы малой Радзімы», якая праводзіцца сёлета ўпершыню, навучыць пажылых людзей правілам бяспекі, звярнуць іх увагу на неабходнасць быць больш уважлівымі да ўмоў пражывання.

Магілёўскім пенсіянерам пашанцавала як нікому. Бо прайшоўшы складаныя спартыўныя конкурсы раённых фестываляў «СуперСтар», пяць найлепшых каманд, выйшлі ў фінал, які прайшоў 2 ліпеня ў Цэнтры бяспекі жыццядзейнасці. Спецыфіка Цэнтра дазволіла замацаваць веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці падчас інтэлектуальнага турніру. Прадстаўнікі «залатога ўзросту», нягледзячы на гады, акунуліся ў свет камп’ютэрнага інтэлекту: адказвалі на пытанні на планшэтах, выяўлялі парушэнні ў інтэрактыўнай кватэры, таксама, інтэрактыўна, тушылі электрапрыборы. Завяршаліся конкурсы праходжаннем задымленага лабірынта.

І хоць па выніках конкурсаў вызначаны лепшыя з лепшых, але прайграўшых на фестывалі няма!

Акрамя прызоў, кубкаў і падарункаў ад МНС, БДПТ, прадпрыемства «Кінавідэапракат», а таксама ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны ўсе фіналісты фестывалю атрымалі яркія эмоцыі, а самае галоўнае — карысныя веды.













































Последнее обновление ( 04.07.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев