Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Святкуем Купалле — працягваем традыцыі беларускага народа
Святкуем Купалле — працягваем традыцыі беларускага народа Печать E-mail
10.07.2019 г.

8 ліпеня 2019 года ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Магілёва» святкавалі Купалле. Фальклорныя святы — гэта адна з магчымасцей дзяцей дакрануцца да культуры і традыцый беларускага народа.

Кароткая звестка аб старажытным абрадавым свяце Купалле накіравала дзяцей на цікавую гульнявую дзейнасць: скакаць праз «вогнішча», як мага вышэй, праявіць смеласць у пошуках «папараці-кветкі», удзельнічаць у абрадзе гадання на лёс — кідання вянкоў у «ваду».

Сонца — герой свята — дакладна растлумачыла, што свята Купалле прысвячалася летняму сонцастаянню, а агонь, які пачытаўся нашымі продкамі, сімвалізаваў Сонца. Далучыцца да абрада ачышчэння цела чалавека дзецям дапамог наступны герой — Вада. Не абышлося на свяце і без нячыстай сілы — Бабы Ягі, якая стварала перашкоды, спрабавала запужаць і заблытаць дзяцей.

Так, у гульнях і абрадах, выхаванцы не толькі развіваюць спрыт, хуткасць, цягавітасць, але і выхоўваюць маральныя якасці, працягваюць традыцыі, далучаюцца да культуры беларускага народа.

Ірына Базуценка,
выхавацель дашкольнай адукацыі









Последнее обновление ( 10.07.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев