Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow “Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць...”
“Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць...” Печать E-mail
20.08.2019 г.

Менавіта гэтыя словы з верша Алеся Ставера сталі галоўным лейтматывам да розных форм работы з дзецьмі у дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №3 г.Магілёва», раскрываючы асноўную тэму другога тыдня жніўня “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”. Выхаванцы кожны дзень адпраўляліся ў цікавае падарожжа па родным краі. Праз тэматычныя гутаркі, беларускія народныя гульні дзеці ўсведамлялі, што ўсе мы, жыхары Беларусі, жывем у вялікім агульным доме – у краіне, якая завецца Рэспубліка Беларусь. 

Кульмінацыяй тыдня стаў тэматычны  канцэрт, на якім старэйшыя выхаванцы сталі сапраўднымі артыстамі і, пераапрануўшыся ў беларускія народныя касцюмы, чыталі вершы і спявалі песні пра Беларусь, весела скакалі ў парах пад рытмы “Полькі беларускай”. А дзяўчынкі-беларусачкі падарылі для маленькіх гледачоў свой прыгожы, пяшчотны танец “Купалінка”. На працягу ўсяго канцэрта гучала беларуская народная і сучасная музыка. З цікавасцю дзеці разглядалі вялізны беларускі рушнік. Але ж самым каларытным атрымаўся ў артыстаў нумар “Дзіцячы аркестр народных інструментаў”.

Любіць сваю Радзіму і ганарыцца ёй, шанаваць і паважаць гісторыю і культуру свайго народа – вось асноўныя задачы патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, якія паспяхова вырашаюцца ў нашай дашкольнай установе.

Музычны кіраўнік Шылава І.Л.




Последнее обновление ( 20.08.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев