Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Сцяжынкамі Караткевіча
Сцяжынкамі Караткевіча Печать E-mail
30.09.2019 г.

21 верасня вучні 9 «Б» класа наведалі музей Уладзіміра Караткевіча ў горадзе Орша.

3 пятага класа год за годам яны адкрываюць для сябе асобу Уладзіміра Караткевіча паэта, пісьменніка, драматурга. Але пабываць у тых мясцінах, дзе нарадзіўся і жыў будучы пісьменнік, прайсці яго сцежкамі, пабачыць краявіды, якія натхнялі яго - гэта нешта іншае, чым прачытанае на старонках падручніка. 

Орша - калыска жыцця пісьменніка. З вялікай цікавасцю вучні слухалі аповед экскурсавода пра дзіцячыя і юначыя гады пісьменніка, разглядалі экспанаты выставы.

Потым на свае вочы пабачылі будынак, дзе жыў пэўны час У. Караткевіч, прайшлі па вуліцы, якая носіць яго імя. З вялікім захапленнем разглядалі помнік пісьменніку ў гарадскім парку, любаваліся краявідамі Дняпра. 

Пачутае і ўбачанае дапамагло вучням ярчэй уявіць выключны талент пісьменніка, абудзіла цікавасць да вывучэння яго творчасці.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА «Сярэдняя школа №41 г. Магілёва»

Т. А. Ушакова



Последнее обновление ( 30.09.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев